У сувязі з рашэннем літоўскага боку з 6 красавіка прыпыняюцца палёты ААТ „Белавія” ў Вільню, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі ў „Фэйсбуку”.
Пры гэтым МЗС нагадвае, што нацыянальны авіяперавозчык на сённяшні дзень не мае намеру па ініцыятыве беларускага боку адмяняць запланаваныя рэйсы, у тым ліку ў Арменію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Ізраіль, Іспанію, Нідэрланды, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Швейцарыю, Швецыю, Эстонію, якія актыўна выкарыстоўваюцца замежнымі...