Пастаноўку мастацкага кіраўніка Беларускага тэатра “Лялька” Віктара Клімчука і мастака Дзмітрыя Гаралевіча без перабольшання можна лічыць эксперыментальнай.
Найперш таму, што сцэнар спектакля “Мой вялікі маленькі Дзядуля” ствараўся незвычайным чынам, кажа кіраўніца літаратурна-драматычнай часткі тэатру Людміла Сіманёнак.
– Штуршком да яго стварэння стала апавяданне віцебскага пісьменніка Сяргея Рублеўскага “Тузік-гузік”. Асноўнай яго тэмай з’яўляецца любоў дзядулі да сваёй унучкі.