Ужо заўтра, 23 лютага, адбудзецца чарговая акцыя пратэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
„А 12-ай гадзіне людзі збіруцца на плошчы Леніна і пройдуцца да кінатэатра “Беларусь”, — распавядаюць самі ўдзельнікі:
– Не спыняюцца пратэсты, таму што для народа гэта важна і трэба. Калі не мы, дык хто.
– Гэта прыклад для краіны – як можна і трэба змагацца і за сваё здароўе, і за свабоду, і за будучыню, і за здароўе дзяцей. Ніхто тут нікому не плаціць. Усе ходзяць за ідэю.