Берасцейскі электрамеханічны завод увойдзе ў склад холдынга „Бабруйскаграмаш” у 2020 годзе. Аб гэтым генеральны дырэктар ААТ „Кіруючая кампанія холдынга „Бабруйскаграмаш” Надзея Лазарэвіч расказала прэм’ер-міністру Сяргею Румасу, які наведаў прадпрыемства ў час рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць.
„Падпісана дарожная карта з Міністэрствам прамысловасці аб выхадзе ААТ „Тэхналіт Полацк” з холдынга. На яго месца прыйдзе Берасцейскі электрамеханічны завод ужо ў гэтым годзе, – расказала Надзея Лазарэвіч.