Віцебская блогерка і актывістка Алена Янушкоўская, 5 разоў аштрафаваная за ўдзел у акцыях супраць «паглыбленай інтэграцыі» на агульную суму 3 915 рублёў, не мае такіх грошай. Таму звярнулася да неабыякавых людзей, каб яны дапамаглі ёй сабраць неабходную суму. У іншым выпадку аплаціць штрафы яна проста не здолее:
– Калі супольнасць не дапаможа, то не буду. Калі дапаможа – значыць, буду. Не дапаможа супольнасць – ну што ж зробіш. Штрафаў я не баюся, бо я сапраўдная апазіцыянерка – у мяне нічога няма, апрача маіх дзяцей і ўнукаў.