10 карцін, створаных з удзелам дзетак з Гарадзенскага хоспісу, што раней выстаўляліся ў Беларусі і Літве, цяпер можна ўбачыць у Беластоку.
Мэта праекту – сабраць сродкі на медыцынскае абсталаванне, якое палепшыць якасць жыцця хворых дзяцей ў Гарадзенскім хоспісе. Але перадусім і падараваць шчаслівыя моманты творчасці хворым дзеткам, кажа каардынатарка праекту Наталля Паўленка:
–Мы хацелі зрабіць праект-дзейнасць. Каб дзеці самі паспрабавалі ўсё гэта стварыць. У нас была вельмі фантастычная пляцоўка «Кронан Парк Гатэль»...