У Баранавічах 13 лістапада знялі з цягніка актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэя Шарэнду.
Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Паліна Шaрэнда-Панасюк, яе мужа, які ехаў з Берасця ў Менск, знялі з цягніка для праверкі дакументаў.
У дзяжурнай часці міліцыі Баранавічы-Палескія ёй паведамілі, што на мужа афармляюць матэрыялы па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў)....