У студзені—верасні 2019 года прамысловая вытворчасць у Менску ў наяўных цэнах склала 12 млрд 538,2 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 2% менш за паказчык аналагічнага перыяду 2018 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Сёлета прамвытворчасць у Менску вырасла толькі ў студзені — на 0,4% да першага месяца 2018 года, а затым пачалося падзенне: у студзені—лютым прамысловая вытворчасць знізілася на 0,2%, студзені—сакавіку — на 2,2%, студзені—красавіку — на 2,3%, студзені—траўні ...