Свята прайшло ўжо сёмы раз і, як заўсёды, было яскравым і каларытным, паведамляе Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў.
На свяце праслаўлялі лён, дэманстравалі яго разнастайныя і ўнікальныя ўласцівасці. Прысутныя каштавалі стравы з дабаўленнем ільнянога насення, любаваліся шматлікімі выстаўкамі, фатаграфаваліся на фотазонах, слухалі песні ў выкананні мясцовых артыстаў і народнага вакальнага ансамбля «Славяначка».
Жыхары вёсак добра ведаюць, што лён для беларускай зямлі ...