Пасля пажару
25 красавіка ў 09.22 воранаўскія выратавальнікі выехалі тушыць прыватны гараж у аграгарадок Пераганцы. Калі байцы МНС былі на месцы, дашчаты будынак быў цалкам ахоплены агнём.
Пазней гаспадар патлумачыў, што раніцай ён зняў аккумулятар з падзарадкі, а зараднае прыстасаванне не выключыў з сеткі. Праз некаторы час суседзі паведамілі выратавальнікам, што гараж ахоплены полымем.
Паўгадзіны спатрэбілася, каб ліквідаваць пажар і не дапусціць распаўсюд агню на другія будынкі.