Алесь Зайка – вясковы тытан краязнаўства
Калі б у кожным раёне быў такі даследчык, якім быў Алесь Зайка ў Івацэвіцкім, можна было б не турбавацца за беларускае краязнаўства. звычайны вясковы настаўнік выконваў ролю цэлый Акадэміі навук на раённым узроўні. І гэта не перабольшванне – вы толькі паглядзіце, якую спадчыну пакінуў нам гэты сціплы, але мудры чалавек. 26 чэрвеня 2025 года ўжо сем гадоў, як не стала ганаровага грамадзяніна Івацэвіцкага раёна Алеся Зайкі. А здаецца, яшчэ зусім нядаўна ён калясіў на сваім матацыкле “Мінск” па Косаўшчыне, збіраючы фальклор і народную мудрасць.