Ці насамрэч усе 250 палітычных вязьняў, названых у сьпісе апошняй хвалі вызваленьняў, выйшлі на волю
У выніку перамоваў Лукашэнкі і спэцыяльнага прадстаўніка ЗША Коўла 19 сакавіка з турмаў павінны былі датэрмінова вызваліць 250 палітвязьняў. Паводле інфармацыі Свабоды, прынамсі адзін фігурант сьпісу дагэтуль не вярнуўся дадому.