Ці варта карыстацца штучным інтэлектам пры пошуку працы? Спыталі ў рэкрутэра ІТ-кампаніі і ў тых, хто спрабаваў такім чынам уладкавацца
Нэўрасеткі дапамагаюць скласьці рэзюмэ пры пошуку працы, але рэкрутэры на іншым баку таксама адбіраюць кандыдатаў з дапамогай штучнага інтэлекту. Разьбіраемся, як новыя тэхналёгіі зьмяняюць наём у ІТ і ці захаваўся там чалавечы кантакт.