МАП заклікаў Менск вярнуць пашпарты Ярашуку і Фядынічу і аднавіць выплату ім пэнсіяў
Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы (МАП, ILO) прапанавала ўраду Беларусі вярнуць пашпарты былым лідэрам незалежных прафсаюзаў Аляксандру Ярашуку і Генадзю Фядынічу і аднавіць выплату ім пэнсіяў.