«Найбуйнейшы пратэст у гісторыі ЗША»; «Сындром вар’яцкай зацыкленасьці на Трампе» — Амэрыка ў суботу. ФОТА
У Злучаных Штатах у суботу прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі. Арганізатары гавораць аб «найбуйнейшай акцыі пратэсту ў гісторыі ЗША».