«Штучныя ўльтыматумы». Прэс-сакратар МЗС Беларусі пракаментаваў заявы прэм'ер-міністра і прэзыдэнта Літвы
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў заявіў, што ўлады ў Менску гатовыя абмяркоўваць зь Літвой «любыя праблемныя пытаньні безь якіх-небудзь папярэдніх умоваў».