Транзыт калію і палітычныя кантакты: як Вашынгтон і Вільня разышліся ў беларускім пытаньні. Аналіз Дракахруста
Джон Коўл абнародаваў пажаданьні Вашынгтону да Вільні — перамовы з афіцыйным Менскам на палітычным узроўні і транзыт праз Клайпеду для беларускіх калійных угнаеньняў. Літоўскія ўлады не згаджаюцца. Гэта сутыкненьне падыходаў Вільні і Вашынгтону, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.