«Б’юць хворых і пажылых, б’юць сыстэмна і дзяжурна». Бяляцкі — пра арышты кнігавыдаўцоў
У Беларусі разгортваецца новая хваля маштабных рэпрэсій супраць грамадзкіх і культурніцкіх дзеячаў. Цэнтральнай падзеяй апошніх тыдняў стала так званая «справа кнігавыдаўцоў», у межах якой днямі быў затрыманы 75-гадовы галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зьміцер Санько.