Жаночая змова з мэтай захопу ўлады. Што вядома пра справу васьмёх беларусак, асуджаных 19 сакавіка
19 сакавіка ў Менску вынеслі прысуд у гучнай «справе дваровых чатаў». Васьмёх жанчын абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі на тэрміны ад 8,5 да 10 гадоў. Расказваем пра гэтую справу падрабязьней.