Радыёперахоп баёў за Кіеў, на які расейскія войскі напалі зь Беларусі. Свабода атрымала новыя зьвесткі аб злачынствах
Украінская служба Радыё Свабода апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае на вялікім масіве раней неапублікаваных радыёперахопаў расейскіх войскаў падчас баёў за Кіеў у сакавіку 2022 году. Запісы атрымалі дзякуючы Галоўнаму ўпраўленьню выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.