Міністар з ураду Нэтаньягу заявіў, што Ізраіль павінен анэксаваць поўдзень Лібану
Ізраіль павінен пашырыць сваю мяжу зь Лібанам да ракі Літані, заявіў міністар фінансаў Ізраілю, у той час як ізраільскія войскі бамбілі масты і разбуралі дамы ў раёне ў межах ваеннага нападу. Гэта ня першы заклік да рашучых дзеяньняў супраць Лібану ў ізраільскім урадзе, але найбольш востры.