Іна Кардаш, якую ў Кіеве падазраюць у шпіянажы на КДБ, паскардзілася на здароўе, але яе арышт падоўжылі
Суд у Кіеве прадоўжыў да 20 красавіка трыманьне пад вартай грамадзянкі Беларусі Іны Кардаш, якую сёлета 21 студзеня затрымалі ў Кіеве паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.