У сьвеце даражэе паліва, у Беларусі — зарадка для электрамабіляў. Чаму так адбываецца і што далей будзе з цэнамі на бэнзін
Праз крызіс на Блізкім Усходзе цэны на паліва ў ЭЗ вырасьлі: у суседніх краінах да 17%. У Беларусі пры гэтым цэны застаюцца на адным і тым жа ўзроўні, але на 12% вырасла цана на электрычнасьць для электракараў. Што будзе далей з палівам і зарадкай для аўтамабіляў, разьбіраемся.