У Польшчы затрымалі групу грамадзян, якіх падазраюць у найме іншаземцаў на прымусовыя працы. Сярод пацярпелых — беларусы
Сярод затрыманых — трое грамадзян Грузіі і шэсьць грамадзян Польшчы, якіх абвінавачваюць у атрыманьні выгады ад гандлю людзьмі і дапамогі іншаземцам у незаконным знаходжаньні на польскай тэрыторыі. Сярод пацярпелых — грамадзяне Азэрбайджану, Грузіі, Індыі, Украіны і Беларусі.