Зяленскі: тры ўкраінскія групы паехалі на Блізкі Ўсход, змагацца зь іранскімі дронамі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што ўкраінскія спэцыялісты могуць дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу абараняцца ад іранскіх бесьпілётнікаў. Паводле яго, некалькі дзяржаў і партнэраў ужо зьвярнуліся да Кіева з такой просьбай.