«Ціск уладаў можа нават павялічыць цікавасьць да літаратуры». Філіпенка пра новыя рэпрэсіі супраць выдаўцоў і журналістаў
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка зь іх цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі?