Вызваленая ў сьнежні беларуска даведалася аб сваёй цяжарнасьці толькі пасьля таго, як яе вывезьлі зь Беларусі
Карыну вызвалілі 13 сьнежня 2025 году ў складзе групы палітвязьняў і вывезьлі ва Ўкраіны. Адтуль яе перавезьлі ў Польшчу і потым у Нямеччыну. Толькі пасьля вызваленьня высьветлілася, што яна цяжарная.