Былыя палітзьняволеныя беларускі ствараюць арганізацыю дапамогі «Побач»
Адна з заяўніц — Вольга Філатчанкава — была асуджаная з палітычных прычынаў на 2,5 году. Цяпер яна жыве ў Варшаве і кажа, што на сабе адчувае патрэбы беларускіх жанчын, якія прайшлі празь беларускія вязьніцы і ад перасьледу мусілі зьехаць у іншыя краіны.