«Белавія» прыпыніла рэгулярныя рэйсы ў ААЭ па 28 сакавіка
Як паведамляе тэлеграм-канал нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», часовае прыпыненьне рэгулярных рэйсаў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты па 28 сакавіка зьвязана з адкліканьнем слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая.