Чым скончылася перасадка касьцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры
«На апошніх двух сканаваньнях усё чыста, так што ўсё атрымалася, здаровы чалавек!». Малады беларускі музыка Генадзь Буракоўскі, які ў 30 гадоў даведаўся пра вялікую пухліну ў грудзях, расказаў Свабодзе, як аднаўляецца пасьля перасадкі касьцявога мозгу.