Пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве наконт эвакуацыі з Ізраілю: пакінуць краіну можна рэгулярнымі рэйсамі ізраільскіх кампаніяў
Беларускія дыпляматы 9 сакавіка заявілі суграмадзянам, якія апынуліся ў Ізраілі ў часе баявых дзеяньняў, што пакінуць краіну тыя могуць толькі самастойна. Пра эвакуацыйныя рэйсы гаворкі няма.