«Супярэчыць міжнароднаму праву». Начальнікі генштабоў Беларусі і Славаччыны пра ўдар Ірану па Азэрбайджане
Пасьля ўдару іранскіх бесьпілётнікаў па заходняй частцы Азэрбайджану зь першым намесьнікам міністра абароны — начальнікам Генэральнага штабу Ўзброеных сіл гэтай краіны Керымам Вяліевым зьвязаліся яго калегі зь Беларусі і Славаччыны — Павал Муравейка і Даніэль Зьмека адпаведна.
Як заўважыла выданьне «Позірк», аб гэтым паведаміла азэрбайджанскае інфармацыйнае агенцтва Trend з спасылкай на Міністэрства абароны Азэрбайджану.
Згодна з інфармацыяй, паміж імі 6 сакавіка адбыўся «грунтоўны абмен...