Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
Памілаваньне Лукашэнкам 18 вязьняў выконвае некалькі функцыяў. Гэта ня столькі акт гуманізму, колькі дыпляматычны жэст, арыентаваны на стварэньне спрыяльнага фону перад новым раўндам беларуска-амэрыканскіх перамоваў.