У Брусэлі сабралася кансультацыйная група Эўразьвязу для сувязі зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі. ФОТА
6 сакавіка ў Брусэлі праходзіць пасяджэньне «Кансультацыйнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі» — афіцыйны дыялёг паміж беларускай супольнасьцю і структурамі Эўрапейскага Зьвязу.