Жанчыны найбольш данацяць і трапляюць за гэта пад рэпрэсіі. Галаўнёва і Стрыжак пра салідарнасьць і перасьлед
За праявы салідарнасьці зь беларусамі ў зьняволеньні самі патрапілі за краты і дагэтуль там знаходзяцца мінімум 22 чалавекі — і гэта ў асноўным жанчыны, прычым пераважна жанчыны сталага ўзросту, расказала ў праграме «ПіК Свабоды» Сьвятлана Галаўнёва, прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна».