Асьцярожная салідарнасьць: як Лукашэнка манэўруе вакол Ірану
Улады Беларусі спрабуюць намацаць аптымальную лінію паводзін адносна падзеяў вакол Ірану, вядуць сябе асьцярожна. Такая абачлівасьць абумоўленая патрэбай манэўраваць паміж рознымі суб’ектамі глябальнай палітыкі.