Расейскага палітоляга Кацярыну Шульман завочна асудзілі на год зьняволеньня
Суд у Маскве завочна асудзіў палітоляга Кацярыну Шульман на год калёніі, піша выданьне «Медиазона». Ёй таксама прызначылі трохгадовую забарону на адміністраваньне сайтаў.