«Я купалася ў татавай любові». Блізкія пра тое, якім быў беларускі відэаапэратар Дзяніс Сакалоўскі, які раптоўна памёр у Нямеччыне
Калегі называюць Дзяніса Сакалоўскага адным з найлепшых відэаапэратараў Беларусі. Ён выхоўваў дачку па-беларуску, любіў антыкварны посуд і марынаваны часнык, цешыўся, што стане дзедам. Блізкія расказалі Свабодзе, якім ён быў чалавекам.