У Польшчы папярэдзілі беларусаў пра рызыкі выкарыстаньня «пашпарта Новай Беларусі»
У Польшчы выкарыстаньне сымбалічных дакумэнтаў, у тым ліку пашпарта Новай Беларусі, можа прывесьці да крымінальнай адказнасьці і праблем з міграцыйным статусам. Пра гэта папярэджваюць юрысты пасьля выпадку, калі супраць грамадзяніна Беларусі распачалі працэдуру пазбаўленьня міжнароднай абароны.