Чатыры гады вайны на зьнясіленьне: наступствы для Расеі, Украіны і Беларусі
Прайшло чатыры гады з пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Ва ўсе часы войны з удзелам вялікіх дзяржаў ці буйных кааліцый былі чыньнікам перадзелу сьвету, часта радыкальнай зьмены парадыгмы сацыяльных працэсаў, стварэньня новай сыстэмы бясьпекі і міжнародных адносін, перамены асноўных гульцоў.