Мінадукацыі: прыкладна 42 працэнты школ выкладаюць вучэбныя прадметы на беларускай мове
"На працягу некалькіх гадоў беларуская і руская мова і літаратура
вывучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў роўнай колькасці
гадзін з 2-га па 11-ы класы. Усе навучэнцы, якія заканчваюць другую
ступень сярэдняй агульнай адукацыі - базавую школу, здаюць экзамен па
беларускай мове", - адзначыла Ірына Булаўкіна.