"Мова - душа народа". Дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла ў Цэнтральнай бібліятэцы НАН
Асаблівую цікавасць выклікае пашырэнне міжнароднай геаграфіі
ўдзельнікаў. "З намі пішуць і студэнты Бакінскага славянскага
ўніверсітэта, а таксама ўдзельнікі з Эстоніі, Японіі, Кітая, і не толькі
этнічныя беларусы, таму што цікавасць да беларускай мовы з кожным годам
расце за мяжой. Нас гэта радуе, таму што пашыраецца колькасць сяброў
Беларусі", - падкрэсліў Ігар Капылоў.