Ініцыятыва «Права на мову»: восем гадоў таму 95% транспартных квіткоў вырабляліся па-расейску, сёньня каля 90% па-беларуску
Ініцыятыва, якая змагаецца за вяртаньне беларускай мовы ў публічную прастору, напярэдадні Дня матчынай мовы правяла дасьледаваньне, як беларуская мова прысутнічае на квітках у аўтобусным, тралейбусным і трамвайным транспартце.