Мінабароны хоча аднавіць «канструктыўнае ўзаемадзеяньне па вайсковай лініі» з ЗША і Эўразьвязам
Аднаўленьне «канструктыўнага ўзаемадзеяньня па вайсковай лініі» з ЗША і краінамі Эўропы ёсьць адным з прыярытэтных кірункаў міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) Беларусі, заявіў на брыфінгу 19 лютага начальнік дэпартамэнту МВС — памочнік міністра абароны ў пытаньнях МВС Валерый Равенка.