Трамп назваў зьмену рэжыму «найлепшым, што можа адбыцца ў Іране»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што зьмена рэжыму — гэта «лепшае, што можа адбыцца» ў Іране і пацьвердзіў, што другі авіяносец неўзабаве далучыцца да вялікай «амэрыканскай армады» ў Аравійскім моры на тле высокай напружанасьці ў рэгіёне.