У Міністэрстве абароны заявілі аб нарошчваньні баявога патэнцыялу войска за кошт паставак з Расеі
Намесьнік міністра абароны Беларусі па ўзбраеньні Андрэй Федзін заявіў, што Ўзброеныя сілы Беларусі «ў максымальнай ступені выкарыстоўваюць мадэрнізацыйны патэнцыял дзейных узораў узбраеньня».