У Беларусі заявілі аб павелічэньні экспарту мэдычных паслуг, асабліва ў памежжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай
Супрацоўніца аддзелу эканомікі сфэры паслуг Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Мілашэвіч заявіла, што за апошнія пяць гадоў павялічыўся экспарт мэдычных паслуг у памежных рэгіёнах Беларусі.