Мэр Вільні патлумачыў, якая будучыня чакае беларускую гімназію імя Скарыны пасьля рашэньня гарадзкой рады пра літоўскамоўнае навучаньне
28 студзеня Віленская гарадзкая рада прыняла рашэньне, паводле якога дзеці замежнікаў з краін, што не ўваходзяць у Эўразьвяз, змогуць вучыцца ў пачатковых клясах толькі ў літоўскамоўных школах. Але для беларусаў можа быць вынятак — пры пэўных умовах.