Пояс ёсьць, шляху няма. Чаму Менску не ўдаецца манэтызаваць сяброўства з Пэкінам
Улады Беларусі імкнуцца да таго, каб Кітай стаў пэўным балянсірам расейскаму ўплыву. Таксама Менск хацеў бы манэтызаваць сваю геапалітычную ляяльнасьць Кітаю, атрымаць маштабныя кітайскія інвэстыцыі. Аднак з апошнім атрымоўваецца дрэнна.