ЭЗ цалкам забароніць імпарт прыроднага газу з Расеі да 2027 года
Эўразьвяз з пачатку 2027 года цалкам забароніць імпарт звадкаванага прыроднага газу (СПГ) з Расеі. Пастаўкі трубаправоднага газу з Расеі забароняць з 30 верасьня 2027 года. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Рады ЭЗ.